Формы зваротаў і парадак іх разгляду
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права звярнуцца шляхам падачы пісьмовых, электронных ці вусных зваротаў, а таксама шляхам унясення заўваг і прапаноў у Кнігу заўваг і прапаноў.
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права звярнуцца шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і прапаноў, якія ўносяцца ў Кнігу заўваг і прапаноў), электронных ці вусных зваротаў.
Парадак разгляду зваротаў грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб у установу Адмiнiстрацыі Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Выдавецкi дом «Беларусь сегодня».
У Выдавецкiм доме «Беларусь сегодня» (далей — выдавецкi дом) разглядаюцца звароты грамадзян, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прадстаўніцтваў замежных арганізацый, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі выдавецкага дома, што паступаюць у пісьмовай форме або ў электронным выглядзе.
Звароты павінны выкладацца на беларускай ці рускай мове.
Звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- найменне арганізацыі ці пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, імя, імя па бацьку або ініцыялы заяўніка, адрас месца жыхарства, электронны адрас (пры электронным звароце);
- сутнасць звароту;
- асабісты подпіс (калі гэта магчыма).
Звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў павінны змяшчаць:
- найменне арганізацыі і (ці) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання, электронны адрас (пры электронным звароце);
- сутнасць звароту;
- прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты, асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.
Звароты па пытаннях, якія не адносяцца да кампетэнцыі выдавецкага дома, на працягу пяці рабочых дзён ці перанакіроўваюцца ў кампетэнтныя арганізацыі, пра што пісьмова паведамляецца заяўніку, ці вяртаюцца заяўніку з тлумачэннем, у якую арганізацыю трэба звяртацца.
Забараняецца накіроўваць скаргі ў арганізацыі, дзеянні (бяздзеянне) якіх абскарджваюцца, за выключэннем выпадкаў, калі разгляд такой катэгорыі зваротаў адносіцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.
Не падлягаюць разгляду ананімныя звароты, за выключэннем такіх, якія змяшчаюць інфармацыю аб супрацьпраўных дзеяннях, што рыхтуюцца, здзяйсняюцца ці адбыліся. Такія звароты перасылаюцца ў кампетэнтныя праваахоўныя дзяржаўныя органы.
Зварот рэгіструецца ў дзень паступлення. Тэрмін яго разгляду пачынаецца з дня, наступнага за днём рэгістрацыі.
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку, калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходна здзяйсненне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін да аднаго месяца накіроўваецца апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах здзяйснення такіх дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зварота па сутнасці.
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай заявы: - пісьмовай - для адклікання пісьмовага звароту, пісьмовай або электроннай - для адклікання электроннага звароту.
Адказы на пісьмовыя звароты афармляюцца на бланках выдавецкага дома і накіроўваюцца поштай ці на электронны адрас заяўніка.
Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не ўтрымліваюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не ўтрымліваюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- ўтрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- ўтрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
- у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска.
Пры разглядзе зваротаў застаюцца без разгляду пытанні, якія тычацца звестак, што складаюць дзяржаўную цi iншую тайну, якая ахоўваецца законам. Аўтару даецца адпаведнае пісьмовае тлумачэнне.
Звароты разглядаюцца без утрымання платы.
Расходы, панесеныя Міністэрствам у сувязі з разглядам сістэматычна накіраваных (тры і больш разоў на працягу года) неабгрунтаваных зваротаў, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць загадзя ілжывыя звесткі, могуць быць утрыманы з заяўнікаў у судовым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Электронны зварот
Электронныя звароты ў Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» накіроўваюцца толькі пры дапамозе рубрыкі “Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб” у адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.
Электронныя звароты, накіраваныя ў выдавецкі дом іншымі спосабамі, не належаць прыёму і рэгістрацыі.
Прэс-рэлізы і інфармацыйныя паведамленні вы можаце накіраваць на электронны адрас pisma@sb.by
Электронныя звароты грамадзян
Электронныя звароты юрыдычных асоб