Паслугі

Афармленне падпіскі

Па жаданні падпісчыка падпіска можа быць аформлена на тэрмін: 1 месяц, 3 месяцы (квартальная), 6 месяцаў (паўгадавая). Кожны падпісчык газет «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспублiка», «Народная газета», «Знамя юности» і «Сельская газета» можа стаць удзельнікам рэкламных гульняў, якія праводзіць выдавецкі  дом.

9 СПОСАБАЎ АФАРМЛЕННЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ І ВЕДАМАСНАЙ ПАДПІСКІ

1. Падпіска ў аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»
Індывідуальная падпіска афармляецца асобна на кожнае найменне выдання ў любым аддзяленні паштовай сувязі па ўсёй рэспубліцы. Падпісчыку выдаецца квітанцыя, якая пацвярджае права на атрыманне канкрэтнага друкаванага СМІ на працягу пэўнага тэрміну.

Кошт падпіскі на І паўгоддзе 2019 года

2. Падпіска на абаненцкую скрыню ці «да запатрабавання»
У аддзяленнях паштовай сувязі прымаецца падпіска ад устаноў, арганізацый  і фізічных асоб, якію абаніруюць абаненцкія паштовыя скрыні, ці “да запатрабавання”. Пры афармленні падпіскі на абаненцкую паштовую скрыню ці “да запатрабавання” прадастаўляецца скідка ад тарыфу на дастаўку.

3. Падпіска на доме
Патэлефанаваўшы ў паштовае аддзяленне сувязі, якое вас абслугоўвае, вы можаце запрасіць паштальёна на дом у зручны для вас час для афармлення падпіскі.

4. Падпіска па факсе
Для ведамасных падпісчыкаў у аддзяленнях паштовай сувязі, абсталяваных факсімільнымі апаратамі, уведзена паслуга — афармленне падпіскі на перыядычныя выданні па факсе. Для гэтага арганізацыям, якія жадаюць аформіць падпіску, неабходна запоўніць форму РП-16 і пераслаць яе па факсе ў паштовае аддзяленне, якое абслугоўвае вашу арганізацыю.
Тэл. для даведак (8-017) 293-55-26

5. Падпіска з дастаўкай да кватэры
РУП «Белпошта» прапануе новую паслугу — дастаўку перыядычнага друку да кватэры падпісчыка з уручэннем “з рук у рукі”. За невялікую даплату паштальён, які абслугоўвае ваш участак, даставіць да кватэры і ўручыць вам у рукі выпісаныя вамі газеты і часопісы. Для гэтага неабходна пры афармленні падпіскі аплаціць паслугу па ўручэнні “з рук у рукі” па тарыфах РУП “Белпошта”. Кошт аднаго ўручэння незалежна ад колькасці ўручаемай прэсы складае 30 капеек.
Гэтай паслугай могуць скарыстацца падпісчыкі, якія ў першай палове дня знаходзяцца дома, бо ў выпадку адсутнасці жыльцоў у кватэры перыядычны друк будзе апускацца ў абаненцкую паштовую скрыню, размешчаную ў пад’езде дома, ці ў індывідуальную паштовую скрыню, устаноўленую ў даступным для паштальёна месцы прыватнага домаўладання. Аформіўшы падпіску на газеты і часопісы з уручэннем “з рук у рукі”, вы атрымаеце гарантыю іх поўнай захаванасці.

6. Падпіска ў кіёсках «Саюздруку»
РУП «Белсаюздрук» у г. Мінску, а таксама абласныя прадпрыемствы “Саюздрук” ажыццяўляюць прыём індывідуальнай і ведамаснай падпіскі на перыядычныя выданні “Да запатрабавання” ў аб’ектах рознічнага гандлю (кіёскі, магазіны, павільёны) па ўсёй рэспубліцы

7. Падпіска праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»
Фізічныя асобы могуць аформіць падпіску праз сістэму “Інтэрнэт-падпіска” на сайце РУП “Белпошта” (Belpost.by). Аплата за падпіску ажыццяўляецца праз плацежную сістэму WebPay з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак VISA и MasterCard, эмітаваных рознымі банкамі РБ, а таксама з дапамогай электронных грошай EasyPay.
Тэлефон для даведак: (8-017) 327-75-27.

8. Падпіска пры дапамозе плацежа-даведачных тэрміналаў (ПДТ)
У аддзяленнях паштовай сувязі, а таксама на тэрыторыі магазінаў, падатковых інспекцый і іншых арганізацый, дзе ўстаноўлены плацежна-даведачныя тэрміналы РУП «Белпошта», можна аформіць і аплаціць падпіску як за наяўныя грашовыя сродкі, так і праз банкаўскія плацежныя карткі, эмітаваныя банкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама банкамі-нерэзідэнтамі. Камісія пры аплаце паслуг праз плацежна-даведачны тэрмінал НЕ спаганяецца.

9. Падпіска на сайце SB.BY
Вы можаце таксама аформіць і аплаціць падпіску цяпер, перайшоўшы па спасылцы ніжэй. Запоўніўшы ўсе неабходныя палі на першай старонцы, націсніце на кнопку “сфарміраваць рахунак на аплату”. Вам будзе прапанавана некалькі спосабаў аплаты, у тым ліку сістэма мабільных плацяжоў iPay, сістэма «Разлік» (ЕРІП) і інш. Пасля выбару спосаба аплаты вы ўбачыце кароткую інструкцыю, як зрабіць плацеж.

Пра выпадкі неабгрунтаванай адмовы ў афармленні падпіскі, а таксама пра ўсе парушэнні пры рэалізацыі газеты ў розніцу просьба паведамляць у аддзел развіцця Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» па тэл./факс 287-16-81, 287-16-22.

Рэклама

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце «СБ. Беларусь сегодня»
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў на сайце SB.BY
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце «Сельская газета» 
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце «Народная газета» 
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце «Рэспубліка» 
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у газеце «Знамя юности»
скачаць прайс-ліст

Тарыфы на паслугі па размяшчэнні рэкламна-інфармацыйных матэрыялаў у эфіры «Альфа Радио»
скачаць прайс-ліст

Упраўленне рэкламы

Начальнік — Баркоўскі Валерый Фёдаравіч: +375 (17) 311-02-50  

Намеснікі начальніка:  

Будай Алена Вальдэмараўна (па газеце «СБ. Беларусь сегодня»): +375 (17) 311-02-51  
Прановіч Алена Аляксееўна (па газеце «Рэспублiка»): +375 (17) 311-02-54, факс: +375 (17) 287-19-21  
Долгіх Уладзімір Мікалаевіч (па газетах «СГ», «НГ» і «ЗН»): +375 (17) 311-02-53, факс: +375 (17) 287-19-55

Прыём рэкламы 

Газета «СБ. Беларусь сегодня», «СГ», інтэрнэт-партал www.sb.by, радыёпраграма «Альфа Радио»: 

Язвінская Святлана Віктараўна: +375 (17) 311-02-69, факс: +375 (17) 290-25-37
Крупская Юлія Уладзіміраўна: +375 (17) 311-02-60, факс: +375 (17) 287-16-27
e-mail: reclama@sb.by

Субоцька Вольга Мікалаеўна: +375 (17) 311-02-67; тел./факс: +375 (17) 287-19-47
e-mail: reclamasg@mail.ru

Газеты «Рэспублiка», «НГ» и «ЗН»:  

Насянкова Інеса Яўгенаўна: +375 (17) 311-02-65, факс: +375 (17) 287-15-15
Жук Наталля Антонаўна: +375 (17) 311-02-62, факс: +375 (17) 292-38-23
e-mail: reklamar@sb.by

Рэклама ў Гомелі:
Тэл. (8-0232) 75-70-73
(8-0232) 75-20-50
Рэклама ў Гродне:
Тел. (8-0152) 72-20-75