Директор Шашковской средней школы: в Год исторической памяти мы усилили патриотическое воспитание

Дваццаць першы год кіруе педагагічным калектывам выдатнік народнай асветы Ірына Колесень. Родны Стаўбцоўскі раён яна пакідала толькі на гады вучобы ў сталічным педінстытуце імя Максіма Горкага, які стаў Белдзяржпедуніверсітэтам імя Максіма Танка. Напярэдадні прафесійнага свята настаўнікаў дырэктар Шашкоўскай сярэдняй школы адзначыла:

Иллюстративное фото

– У Год гістарычнай памяці мы ўзмацнілі патрыятычнае выхаванне. Вучні шэфствуюць над помнікам землякам, што загінулі ў змаганні з нямецка-фашысцкімі акупантамі пры вызваленні Шашкоў. Пастаянна падтрымліваюць парадак і ля стэлы ў гонар загінуўшых партызанаў, усталяванай у суседняй вёсцы Зубкерава. Там праводзім мітынгі, урачыста прымаем школьнікаў у піянеры. Увогуле ў аграгарадку Шашкі створаны спрыяльныя ўмовы для жыцця людзей: прыгожы клуб, новы храм, тыпавая школа, амбулаторыя, сельсавет, магазіны. Прыгожымі сучаснымі дамамі забудаваны вуліцы. Людзі сталі вяртацца сюды. Нашу школу папоўнілі вучні з сталіцы. Бацькі іх, праграмісты, абралі наш аграгарадок для жыцця. Другая сям’я мінчан тут абуладзіла аграсядзібу. Спадзяюся, што іх прыкладу паследуюць іншыя гараджане. Мясціны ў нас непаўторнай прыгажосці i чыстае паветра.

 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter