Гродна вывучаюць па... падручніку.

Эксклюзіўны падручнік “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” ўбачыў свет у Гродне. Гэта пятнаццатая кніга серыі “Гарадзенская бібліятэка”. Яе рэдактары — вучоныя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта  імя Янкі Купалы прафесар, доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед і дацэнт кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, кандыдат гістарычных навук Віталь Карнялюк адзначылі, што гэта цікавая кніга дапаможа расказаць маладому пакаленню аб мінулым, пазнаёміць з важнейшымі падзеямі Гродзеншчыны і з яе гістарычнымі асобамі. Дарэчы, новы прадмет “Гродназнаўства” вывучаецца з гэтага навучальнага года на толькі ў ГрДУ імя Янкі Купалы, але і ў школах абласнога цэнтра.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter