Нововведения вступительной компании 2015 года в Беларуси

З абітурыентаў у студэнты

Усяго нейкi тыдзень аддзяляе абітурыентаў гэтага года ад пачатку ўступнай кампаніі-2015
Усяго нейкi тыдзень аддзяляе абітурыентаў гэтага года ад пачатку ўступнай кампаніі-2015, адлік якой па традыцыі будзе дадзены запісам на цэнтралізаванае тэсціраванне. Праўда, само яно пачнецца толькі 14 чэрвеня. Але, і гэта зразумела, наперадзе бяссонныя ночы, хвалюючыя моманты...



Калі спрагназаваць колькасць удзельнікаў тэсціравання гэтага года, мабыць, не возьмецца ніхто, то вось кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ ўжо агучаны: 27,9 тысячы хлопцаў і дзяўчат змогуць стаць студэнтамі бюджэтнага аддзялення, што на адну тысячу менш, чым у мінулым годзе. Правілы прыёму, і гэта відавочна, дыктуе дэмаграфічная яма — колькасць выпускнiкоў год ад году падае.

Але калі ў адных ВНУ колькасць бюджэтных месцаў будзе скарачацца, як, напрыклад, у медыцынскіх або творчых (адпаведна на 85 і 60 месцаў), то ВНУ Міністэрства абароны плануюць леташнюю лічбу павялічыць на 254 чалавекі. З плюсам у 30 месцаў будуць працаваць спартыўныя ВНУ, 22 дададуць сельскагаспадарчыя.

З навінак гэтага года — змена рэйтынгаў і пералікаў уступных выпрабаванняў на некаторыя спецыяльнасці. Але вялікіх праблем гэтыя змены даставіць не павінны. Як, напрыклад, у выпадку са спецыяльнасцю «фармацыя» — ці так ужо прынцыпова, што цяпер тут першым профільным прадметам бу-дзе хімія, а другім – біялогія, пры тым, што пералік іх застаўся ранейшым? Профільны прадмет і адзнака атрыманая па ім, тлумачаць спецыялісты, будуць важныя толькі ў тым выпадку, калі на адно месца — два прэтэндэнты з аднолькавай сумай балаў. Цікава, што заменай некаторых экзаменаў, па словах адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДПУ імя М. Танка Сяргея Васільца (у гэтай ВНУ тыя, хто паступае на спецыяльнасць «пачатковая адукацыя», замест матэматыкi здадуць біялогію) абітурыенты нават задаволеныя, паколькі такі ж набор уступных выпрабаванняў распаўсюджваецца на пяць факультэтаў.

Да чарговых змен парогавых балаў можна ставіцца па-рознаму, і ўсё ж абітурыентаў зноў чакаюць паслабленні. Пры нязменным ніжнім парогавым значэнні першага профільнага выпрабавання другi экзамен абітурыенту будзе здаць прасцей — ніжні парог па другім профільным скарочаны на 5 балаў. Такім чынам, нездавальняючымі баламі па першым прадмеце профільнага выпрабавання — матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі — будуць балы ад 0 да 14. Па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамада-знаўстве, геаграфіі, замежных мовах — ад 0 да 19. Калі матэматыка, фізіка, хімія, біялогія пазначаны другой профільнай дысцыплінай, то нездавальняючымі лічацца балы ад 0 да 9; па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах — ад 0 да 14. Па рускай і беларускай мовах нездавальняючыя адзнакі — ад 0 да 9 балаў.

Для тых, хто у рамках дадатковага набору будзе паступаць у ВНУ Мінабароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты дзяржаўных ВНУ, на спецыяльнасці «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынер», а таксама ў ВНУ Міністэрства ўнутраных спраў, непрахаднымі будуць балы ад 0 да 4.

veraart14@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter