Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Беларускія родавыя карані маюць расійскія касманаўты Алег Арцем’еў і Антон Шкаплераў

Высокая арбіта

“На Міжнародную касмічную станцыю адправіўся касманаўт з беларускімі родавымі каранямі”, — так на мінулым тыдні паведамілі беларускія СМІ пра навіну. У экспедыцыю адправіліся на пілатуемым караблі “Союз МС-08” касманаўт “Роскосмоса” Алег Арцем’еў, астранаўты NASA Рычард Арнальд і Эндру Фойстэл. А стыкоўка на арабіце паспяхова прайшла 23 сакавіка.

Што ў Арцем’ева ёсць повязі з Беларуссю, мы пісалі “па наводцы” Алега Навіцкага ў красавіку 2016-га (“Расійскі касманаўт з беларускага Чэрвеня”. — ГР, 13.04.2016). Бацька Арцем’ева родам з пасёлка Друя Браслаўскага раёна, а сям’я ў 1992 годзе пераехала жыць у Віцебск: бліжэй да родных мясцін галавы сям’і.

Пра Алега Арцем’ева, як касманаўта беларуска-расійскага, гаварыў і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Кілін, калі на мінулым тыдні адкрываў пасяджэнне выканкама Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. І ўдакладняў: “Бацька яго быў ваенным, таму раз’язджаў, і Алег нарадзіўся не ў Беларусі. Цяпер яго бацькі жывуць у Віцебску. Ён не адмаўляецца ад таго, каб яго называлі беларуска-расійскім касманаўтам”.

Цяпер у інтэрнэце ёсць здымак: “Союз МС-08” 23 сакавіка прыстыкоўваецца да МКС. Здымаў  касманаўт Антон Шкаплераў. Ён таксама з беларускімі родавымі каранямі. Пра тое нам у свой час паведамілі беларусы Севастопаля (“З Быхаўшчыны — у космас”. — ГР, 25.04.2013). Цікава, ці перададуць нашы супляменнікі разам з арбіты прывітанне гістарычнай Радзіме?

Іван Ждановіч

Голас Радзімы № 12 (3564), чацвер, 29 сакавіка, 2018 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter