Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»

Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня» — сучасны шматпрофільны холдынг, які ўзяўшы на ўзбраенне навейшыя інфармацыйныя тэхналогіі, беражліва захоўвае каштоўнасці традыцыйнай журналістыкі.

У 1927 годзе выйшаў першы нумар газеты «Рабочий». Пазней яна стала называцца «Советской Белоруссией». 22 лютага 1943 года ЦК КП (б) Б прыняў пастанову, згодна з якой «Советская Белоруссия» стала выходзіць на беларускай і рускай мовах. У той час газета была друкаваным органам ЦК КП (б) Б, Прэзідыума Вярхоўнага Савета і Савета народных камісараў БССР. У 1964 годзе газета ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

18 студзеня 2000 года чытачы атрымалі першы каляровы нумар «Советской Белоруссии».

У 2013 годзе ствараецца друкаваны грамадска-палітычны холдынг, які аб’ядноўвае пяць буйнейшых выданняў краіны: «СБ. Беларусь сегодня», «Народная газета», «Рэспубліка», «Сельская газета» і «Знамя юности».

У 2015 годзе да холдынга таксама далучылася адна са старэйшых радыёстанцый Беларусі «Альфа Радио».

У верасні 2018 года адбываецца перайменаванне арганізацыі — цяпер гэта Выдавецкі дом «Беларусь сегодня».

У снежні 2018 года выдавецкі дом рэгіструе першае ў рэспубліцы сеткавае выданне sb.by.

Поўнае найменне: Установа Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»

Скарочанае найменне: Выдавецкі дом «Беларусь сегодня»